Няўдала адрэстаўраваная фрэска з выявай Ісуса Хрыста за год прыцягнула больш за 40 тысяч турыстаў у невялікі іспанскі горад Борха.

Наплыў жадаючых паглядзець на «Пухнатага Ісуса» дазволіў сабраць больш за 50 тысяч еўра на дабрачынныя мэты.

А 81-гадовая пенсіянерка Сесілія Хіменэс, якая праводзіла «рэстаўрацыю», і гарадская рада нават вырашылі запусціць лінію сувенірнай прадукцыі з выявай фрэскі, паведамляе Бі-Бі-Сі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0