Група турыстаў з Беларусі і Расіі выратавана на гары Аю-Даг вечарам 17 жніўня, паведаміла Дзяржаўная служба па надзвычайных сітуацыях у Аўтаномнай Рэспубліцы Крым.

У 20.55 «паступіла паведамленне, што на гары Аю-Даг знаходзяцца тры чалавекі, якія выйшлі на цяжкапраходныя скальныя схілы і не могуць самастойна спусціцца». Супрацоўнікі горна-пошукавага ратавальнага атрада з дапамогай альпінісцкага рыштунку знялі турыстаў са скалы і праводзілі да дарогі. Выратаваны жыхары Мінска (1977 года нараджэння), Масквы (1973) і Сергіева Пасада (1986). Медыцынская дапамога ім не спатрэбілася.

У ноч на 14 жніўня крымскія ратавальнікі дапамаглі знайсці жыхарку Магілёва, якая заблудзіла ў горна-лясістай мясцовасці ў Бахчысарайскім раёне. 16 жніўня ў раёне Алушты былі выратаваны дзве беларускія грамадзянкі, якіх на надзіманым матрацы ўнесла ў мора на 2 км.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?