У лабавым сутыкненні з аўтобусам пад Полацкам 18 жніўня загінуў кіроўца легкавіка. Фота 112.by.

У лабавым сутыкненні з аўтобусам пад Полацкам 18 жніўня загінуў кіроўца легкавіка. Фота 112.by.

За выхадныя дні на дарогах рэспублікі зарэгістравана 401 ДТЗ з матэрыяльным уронам. Учынена 39 ДТЗ, у якіх шэсць чалавек загінулі і 44 атрымалі раненні. Сярод загінулых — двое дзяцей. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні ДАІ МУС Беларусі.

17 жніўня ў вёсцы Пішчалава Аршанскага раёна ў 03.35 27-гадовы жыхар вёскі Абухова, пазбаўлены права кіравання за язду ў стане ап’янення да жніўня 2015 года, кіруючы аўтамабілем «Нісан-Блюбёрд» (належыць жыхару РФ), не справіўся з кіраваннем, з’ехаў у правы кювет, дзе ўрэзаўся ў апору лініі электраперадачы. Вадзіцель і пасажыр — 18-гадовая жыхарка вёскі Межава, якая знаходзілася на пярэднім сядзенні, — з цялеснымі пашкоджаннямі шпіталяваныя, 24-гадовы жыхар гэтага ж населенага пункта і 15-гадовы жыхар Оршы ад атрыманых траўм памерлі на месцы здарэння. Рамянямі бяспекі яны прышпіленыя не былі.

У вёсцы Глазаўка Буда-Кашалёўскага раёна ў 17.15 41-гадовая жыхарка Буда-Кашалёва, кіруючы «КІА-Сарэнта», учыніла наезд на трохгадовага хлопчыка, які раптам выбег на праезную частку справа з двара свайго дома. Ад атрыманых траўм дзіця памерла на месцы здарэння.

Усяго за мінулыя суткі ў Беларусі выяўлена больш як 13 тысяч парушэнняў ПДР. За кіраванне транспартнымі сродкамі ў стане алкагольнага ап’янення затрыманыя 373 вадзіцелі. За перавышэнне хуткасных рэжымаў руху аштрафаваны 4.641 вадзіцель. Праігнаравалі абавязковае патрабаванне аб прышпільванні рамянямі бяспекі 1.017 вадзіцеляў і пасажыраў. За парушэнне правіл дарожнага руху да адказнасці прыцягнутыя 1.105 пешаходаў, з іх 375 за адсутнасць святлоадбіўных элементаў у цёмны час сутак.

Ва УДАІ МУС звяртаюць увагу на тое, што пік дзіцячага траўматызму прыпадае менавіта на жнівень. Напрыклад, у жніўні 2012 года на дарогах краіны загінулі 9 і атрымалі траўмы 55 дзяцей. Цяпер у жніўні ўжо трое дзяцей атрымалі смяротныя траўмы і каля 30 былі параненыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?