Як паведаміў старшы памошнік пракурора Мінска Сяргей Балашоў, 28-гадовага былога відэаінжынера БелМузТВ прызналі вінаватым ў вырабе і распаўсюджванні парнаграфічных матэрыялаў. Прысуд вынеслі 15 жніўня. У законную сілу ён не ўступіў.

Падчас дзяжурства на тэлеканале БелМузТВ малады чалавек 13 красавіка ўнёс змены ў плэй-ліст: пусціў у эфір порнаролік. А сам збег. Ролік спынілі толькі на 12-й хвіліне. А калі затрымалі відэаінжынера, свой учынак ён патлумачыў словамі: «Мяне ўсё задзяўбло, і таму я так зрабіў».

Падчас следства абвінавачваны прызнаў віну поўнасцю, пры гэтым растлумачыў, што пайшоў на такі ўчынак з уласнай ініцыятывы, мэтанакіравана, загадзя спланаваўшы. Абвінавачаны актыўна супрацоўнічаў са следствам.

Аператыўнікам падчас следства стала вядома, што малады чалавек злоўжываў алкаголем і выказваў намер скончыць жыццё самагубствам. Але тады эксперты вызначылі, што ў прымусовых мерах бяспекі і лячэння ён не мае патрэбу. На судзе ўсё змянілася. Падчас адседкі ў калоніі агульнага рэжыму ён пройдзе яшчэ і лячэнне. Акалічнасці захворвання ў пракуратуры не каментуюць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?