Да такога вываду прыйшло следства МУС Расіі, што праходзіла ў Смаленскай вобласці.
7 жніўня, а 4:45 Альміра Каюмава збіла жоўтая «Газэль». У Смаленску Каюмаў мусіў абслугоўваць матч мясцовай каманды ў другой расійскай лізе.

Пасля вывучэння запісаў відэаназірання галоўнай версіяй лічыцца самазабойства.

«Мужчына, апрануты ў спартыўную вопратку, спачатку некалькі хвілін павольна перасоўваўся па праезнай частцы і ўздоўж яе, а затым рэзка выбег з узбочыны на шашу перад рухомым аўтамабілем „Газэль“, і кінуўся пад колы», — гучыць афіцыйная версія МУС.

Альміру Каюмаву было 48 гадоў. Выступаў за савецкім часам за маскоўскі «Спартак». Па некаторых звестках, ён ужо спрабаваў зрабіць сабе смерць, калі ў 2009 годзе ледзь не выкінуўся з акна сваёй маскоўскай кватэры.

Апошнія гады Каюмаў судзіў і інспектаваў матчы чэмпіянату Расіі па футболе.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?