Як паведаміла жонка віцебскага актывіста Алена, муж цяпер праходзіць курсы польскай мовы. І яшчэ вырашаецца пытанне, у якім універсітэце ён будзе вучыцца.

Раней Сяргей расказваў «НН», што мае жаданне стаць праграмістам. А вышэйшая адукацыя можа спатрэбіцца ў палітычнай кар’еры.

У лютым 2012 года Сяргея Каваленку асудзілі на два гады і адзін месяц калоніі за ўхіленне ад адбывання « хатняй хіміі». Да «хіміі» яго асудзілі за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга ў Віцебску. Адразу пасля затрымання ён аб’явіў галадоўку пратэсту, якая доўжылася з невялікімі перапынкамі каля 2 месяцаў. У чэрвені напісаў прашэнне аб памілаванні. Вызвалены ў канцы верасня. Мае малалетніх сына і дачку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?