У прэсавай службе Вярхоўнага суду паведамілі, што плянаванае на заўтра а 16‑й гадзіне вынясеньне прысуду «польскім шпіёнам» пераносіцца на іншы дзень.

Прычына ў тым, што «адкрыты новыя абставіны справы і адноўлена судовае сьледства». Пра гэта Радыё Свабода паведаміла прэсавы сакратар Вярхоўнага суду Анастасія Цымановіч.

***

Працэс пачаўся 4 верасьня. Вайсковая калегія Вярхоўнага Суду пачала разглядаць крымінальную справу супраць чатырох грамадзянаў Беларусі. Усіх абвінавачваюць у здрадзе радзіме ў форме шпіянажу. Паводле сьледства, яны зьбіралі і перадавалі замежнай дзяржаве зьвесткі на заданьне замежнай выведкі.

Гэта былы маёр збройных сілаў Уладзімер Рускін, былы маёр Віктар Богдан, вайскоўцы радыётэхнічнай брыгады войскаў супрацьпаветранай абароны Беларусі Павал Пяткевіч і Сяргей Карнялюк.

Працэс адбываецца за зачыненымі дзьвярыма. Адвакаты падсудных адмаўляліся ад камэнтароў.

Пра затрыманьне так званай «групы польскіх шпіёнаў» КДБ паведаміў у ліпені.

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0