Як паведамілі ва ўпраўленні ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, аварыя адбылася ў 22.10 на знешнім кальцы МКАД. 26-гадовы вадзіцель матацыкла Suzuki R-600 без рэгістрацыйных нумароў (зняты з уліку ў ліпені гэтага года), рухаючыся з боку вуліцы Казінца ў напрамку вуліцы Кіжаватава, на 22-м км дарогі пры перастраенні сутыкнуўся з аўтамабілем Seat Toledo, які ехаў наперадзе ў спадарожным напрамку . Ад удару матацыкл вылецеў на паласу сустрэчнага руху, матацыкліст — на турнікетную агароджу, якая падзяляе сустрэчныя транспартныя патокі. Ад атрыманых траўм матацыкліст памёр на месцы.

Паводле слоў відавочцаў, вадзіцель матацыкла ехаў па МКАД з хуткасцю каля 200 км/гадз і шматкроць парушаў правілы манеўравання на праезнай частцы. Вадзіцельскага пасведчання катэгорыі А ў маладога чалавека не было.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?