20 жніўня ў першай палове дня каля мінскага казіно «Шангры Ла» былі заўважаныя міліцэйскі аўтазак і транспарт сапёрна-піратэхнічнай службы ўнутраных войскаў.

Па словах карэспандэнта «НН», супрацоўнікі міліцыі не пускаюць у будынак казіно старонніх, а таксама аўто на прылеглую да ўстановы тэрыторыю.

Раней з’явілася паведамленне пра затрыманні двух супрацоўнікаў казіно, якіх падазраюць у арганізацыі прастытуцыі. У паведамленні прэс-службы Міністэрства ўнутраных справаў гаворыцца, што на дадзены момант у памяшканні казіно адбываецца збор рэчавых доказаў па справе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0