21 жніўня ноччу ў асобных раёнах Брэсцкай, Гродзенскай і Віцебскай абласцей, днём пераважна па паўночна-заходняй палове краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі — навальніцы.

Паўднёва-ўсходнія раёны Беларусі застануцца ў вобласці павышанага атмасфернага ціску і істотных ападкаў там не прагназуецца.

Вецер няўстойлівы слабы, пры навальніцах парывісты.

Тэмпература паветра: мінімальная ноччу +13 .. +19 ° С, па ўсходзе дзе-нідзе слупкі тэрмометраў апусцяцца да +10 .. +12 ° С; максімальная днём +23 .. +29 ° С, у заходніх раёнах халадней — +19 .. +22 ° С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?