Грамадскі савет па барацьбе з афрыканскай чумой свіней (АЧС) наважаны выпрацаваць альтэрнатыўны план па ліквідацыі АЧС, які ўлічваў бы інтарэсы ўладальнікаў асабістых падсобных і фермерскіх гаспадарак, але пры гэтым абапіраўся на сусветны вопыт барацьбы з захворваннем.
Пра гэта на першым пасяджэнні савета 20 жніўня ў Мінску заявілі яго ўдзельнікі.

Як паведаміў уладальнік дзвюх свіней Віктар Пяцельчыц з горада Свіслач Гродзенскай вобласці,

мясцовыя ўлады ўжо падпісалі рашэнне аб тым, што да 1 верасня трэба пазбавіцца ад усіх свіней у асабістых падсобных гаспадарках.
Паводле яго слоў, жыхары раёна неадназначна рэагуюць на такое прадпісанне райвыканкама.

«Ну, добра, у каго па адной-дзве свінні, а ў каго пяць-шэсць галоў, куды падзець столькі мяса?» — абурыўся Пяцельчыц і прапанаваў замест такіх безапеляцыйных мер праводзіць інфармацыйную працу з насельніцтвам на месцы, выконваць дэзінфекцыю месцаў утрымання свіней пад кантролем ветэрынарных службаў.

Апроч таго, было аб’яўлена аб стварэнні гарачай лініі з кансультацыямі юрыстаў — +37533 6536504.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?