21-гадовы Морыц Эрхардт, стажор падраздзялення Bank of America ў Лондане, памёр пасля таго, як адпрацаваў 72 гадзіны запар.
Па словах відавочцаў, студэнт, які прыехаў па абмене з Германіі і ўладкаваўся на стажыроўку ў банк, упаў у душы і раптоўна памёр. Эрхардту заставалася ўсяго сем дзён да заканчэння практыкі.

Пра тое, што

нямецкі студэнт на працягу трох дзён запар сыходзіў з працы а 6-й раніцы,
паведаміла ананімная крыніца на сайце Wall Street Oasis. Ён дадаў, што нямецкі студэнт пакутаваў на эпілепсію.

Каментатары на гэтым сайце заяўляюць, што эксплуатацыя стажораў па максімуму з'яўляецца звычайнай практыкай для найбуйнейшых банкаў. Схема з сыходам з працы раніцай і вяртаннем праз пару гадзін называецца "цудоўная карусель».

Брытанскае выданне спасылаецца на былога інвестыцыйнага банкіра, які пацвердзіў, што

практыкантам звычайна прыходзіцца працаваць па 14 гадзін у дзень, а агульная колькасць гадзін у тыдзень у іх дасягае 100-110.

Стажоры ў лонданскім падраздзяленні банка, як правіла, атрымліваюць 2700 фунтаў стэрлінгаў (4100 даляраў) у месяц.

Прадстаўнікі банка пацвердзілі смерць свайго часовага супрацоўніка. Кіраўнік падраздзялення па міжнародных сувязях Джок Макайвор сказаў, што стажор быў «вельмі працавітым» і што навіна аб яго смерці «шакавала» супрацоўнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?