Паўночнакарэйцы, якія ўцяклі са сваёй краіны, распавялі спэцкамісіі ААН пра парадкі ў турмах КНДР.

Адзін з уцекачоў, Шын Тон Юк, былы вязень паўночнакарэйскага лягеру, які здолеў уцячы ў Паўднёвую Карэю, распавёў чальцам камісіі, што быў сьведкам таго, як ахоўнікі лягеру прымусілі жанчыну-зьняволеную забіць яе нованароджанае дзіця.

Чы Хён А, у сваю чаргу, апісаў, як маці прымусілі забіць ўласнае дзіця. Паводле яго,

маці вымусілі сунуць галаву нованароджанага ў вядро з вадой і трымаць, пакуль ён не захлынуўся.

Трое камісараў ААН, якія ўваходзяць у камісію, маюць намер атрымаць яшчэ некалькі дзясяткаў сьведчаньняў ад уцекачоў, якія знаходзяцца цяпер у Паўднёвай Карэі і Японіі.

Праверыць падобныя паказаньні немагчыма, Пхеньян адмаўляе кепскае абыходжаньне з вязьнямі, не прызнае камісію ААН і адмаўляецца супрацоўнічаць зь ёй.

Паводле розных ацэнак, у турмах і працоўных лягерах у Паўночнай Карэі ўтрымліваецца 150-200 тысяч чалавек. Многія з іх пакутуюць ад голаду, шмат вязьняў памірае ў выніку цяжкай працы.

На сайце камісіі адзначаецца, што хаця праца яе ўяўляецца важнай, пакуль заўчасна казаць пра магчымасьць прыцягненьня лідэраў КНДР да адказнасьці празь Міжнародны крымінальны суд у Гаазе.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру