Арганізацыя «Беларусы ў выгнанні» рэалізуе праект «Калода Лукашэнкі» — яны выдаюць гульнявыя карты, на якіх знаходзяцца выявы беларускіх чыноўнікаў і бізнэсоўцаў.
Мэта — «інфармаваць грамадскасць, прадстаўнікоў бізнесу і ўрадаў па ўсім свеце пра тое, што ўступаючы ў гандлёвыя адносіны з рэжымам Лукашэнкі, яны падтрымліваюць рэпрэсіі, якія Лукашэнка ажыццяўляе ў нашай краіне».
Кожная карта суправаджаецца кароткім тлумачэннем таго, чаму кожны з фігурантаў апынуўся на карце і чаму яго ці яе варта ўключыць у спіс «прыхільнікаў рэжыму Лукашэнкі».

У калодзе традыцыйныя 52 карты, але цікавасць выклікае, які «намінал» стваральнікі далі канкрэтным беларускім чыноўнікам.

Напрыклад, сярод «двоек» Дзмітрый Паўлічэнка, а таксама старшыні судоў Пётр Міклашэвіч і Валянцін Сукала.

«Чацвёркамі» назвалі губернатараў — Косінца, Сумара і Шапіру.

«Шасцёркі» — знаныя прапагандысты Гігін і Давыдзька.

З бізнэсоўцаў у калодзе прадстаўленыя Аляксандр Шакуцін («сямёрка»), Аляксандр Машэнскі і Уладзімір Пефціеў («васьмёрка»), Юрый Чыж і Анатоль Тарнаўскі («дзявяткі»).

Хто ж ацэньваецца найбольш? Валетамі сталі міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч, кіраўнік прэзідэнцкай аховы Андрэй Уцюрын, кіраўнік адміністрацыі Андрэй Кабякоў, а таксама прэм’ер Міхаіл Мясніковіч.

Дамы — у адсутнасць асаблівага выбару — Надзея Каткавец, Надзея Ермакова, Лідзія Ермошына і Наталля Пяткевіч.

У каралях Віктар Шэйман, Уладзімір Макей, Віктар Вакульчык і Віктар Лукашэнка.

Затое туз адзін — Аляксандр Лукашэнка ў розных іпастасях. Ёсць і джокер — ягоны сын Коля, намаляваны з залатым пісталетам.

Варта адзначыць, што «Беларусы ў выгнанні» здолелі даволі дакладна вызначыць вагу чыноўнікаў у іерархіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?