У сённяшнім нумары «Советской Белорусіі» на першай паласе змешчана фота міліцэйскага аўтазака каля казіно «Шангры Ла», зробленае фотакарэспандэнтам «Нашай Нівы» Сяргеем Гудзіліным.

Падобныя выпадкі досыць рэдкія. Звычайна дзяржаўныя СМІ стараюцца «не заўважаць» і не выкарыстоўваць плён працы калег з недзяржаўных медыяў. Напрыклад, дзяржаўнае агенцтва БЕЛТА напісала, што першымі пра захоп у закладнікі сірыйскімі паўстанцамі грамадзянкі Беларусі напісалі замежныя СМІ. Хоць насамрэч першымі былі беларускія недзяржаўныя СМІ, у тым ліку «Наша Ніва».

Але і «Советская Белоруссія» не падпісала нашай газеты цалкам, а дала толькі няўцямную абрэвіятуру: «НН».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0