Галіна Грышкавец.

Галіна Грышкавец.

Як паведаміла праваабаронца-вясноўка Таццяна Равяка, адна з затрыманых КДБ мінюстаўскіх хабарніц — начальніца ўпраўлення адвакатуры і ліцэнзавання юрыдычнай дзейнасці Галіна Грышкавец, другая — яе намесніца Наталля Беразоўская.

Таццяна Равяка паведаміла: «Гэтая якраз тыя асобы, якія забіралі ліцэнзіі адвакатаў па справах пасля Плошчы-2010.

Сёння КДБ паведаміў пра арышт пры атрыманні хабару ў памеры 1000 даляраў ЗША з доказамі злачынства начальніцы ўпраўлення Міністэрства юстыцыі і яе намесніка.

У ходзе папярэдняга расследавання ўстаноўлена, што службовыя асобы Мін’юста не раз атрымлівалі незаконныя грашовыя ўзнагароды за спрыяльнае вырашэнне пытанняў, якія ўваходзяць у іх кампетэнцыю і звязаныя з іх прафесійнай дзейнасцю.

У дачыненні да карумпаваных чыноўнікаў КДБ завёў крымінальную справу за атрыманне хабару групай асобаў. Затрыманых змясцілі ў СІЗА КДБ.

Прэс-сакратарка Мінюста Людміла Мазан пацвердзіла, што затрыманыя КДБ менавіта начальніца ўпраўлення адвакатуры і ліцэнзавання юрыдычнай дзейнасці Галіна Грышкавец і яе намесніца — Наталля Беразоўская.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?