Позна ноччу 18 жніўня супрацоўнікам ДАІ ў Шчучыне давялося прымяніць зброю, каб спыніць п’янага кіроўцу на «Хонда CRV», паведамляе сайт ДАІ Гродна і Гродзенскай вобласці.
Па інфармацыі ДАІ, уцякач і не думаў спыняцца, часам ён разганяўся да 130 км/г, сыходзячы ад пагоні. Некалькі разоў яму ўдавалася выехаць з горада і вярнуцца назад. Ён працягваў уцёкі і пасля таго, як інспектары прымянілі зброю і прабілі адно з колаў.
У выніку парушальніка ўсё ж затрымалі. Ім аказаўся жыхар Мінскай вобласці, які прыехаў у Шчучын у госці. Ён быў нецвярозы. Утрыманне алкаголю ў крыві склала 1,4 праміле. На парушальніка склалі пяць пратаколаў.
ДАІ Гродзеншчыны нагадвае, што з 19 па 25 жніўня праводзіцца прафілактычная аперацыя «П’яны кіроўца!»
0
0
0
0
0
0