Недабудаваныя ходнікі на вуліцы Заслонава.

Недабудаваныя ходнікі на вуліцы Заслонава.

Стойку для выбівання дываноў як вырвалі з зямлі ў часе аўралу. так і пакінулі ляжаць у траве.

Стойку для выбівання дываноў як вырвалі з зямлі ў часе аўралу. так і пакінулі ляжаць у траве.

Недаробленыя ходнікі.

Недаробленыя ходнікі.

Будынак райвыканкама зіхаціць.

Будынак райвыканкама зіхаціць.

Мясцовы гатэль.

Мясцовы гатэль.

Ліхтары пасярод пешаходнай дарожкі, патрушчаная плітка.

Ліхтары пасярод пешаходнай дарожкі, патрушчаная плітка.

Новы асфальт абрынуўся вакол люка якраз насупраць увахода ў амфітэатр — «эпіцэнтр» свята працаўнікоў сяла.

Новы асфальт абрынуўся вакол люка якраз насупраць увахода ў амфітэатр — «эпіцэнтр» свята працаўнікоў сяла.

Галоўнае, што відэакамеру павесілі.

Галоўнае, што відэакамеру павесілі.

Падобнымі карцінкамі жыхароў Горак не здзівіш.

Падобнымі карцінкамі жыхароў Горак не здзівіш.

Падобнымі карцінкамі жыхароў Горак не здзівіш.

Падобнымі карцінкамі жыхароў Горак не здзівіш.

Атрыбут любой сталіцы дажынак — лядовы палац.

Атрыбут любой сталіцы дажынак — лядовы палац.

Горацкі чыгуначны вакзал.

Горацкі чыгуначны вакзал.

Карэспандэнт «НН» паглядзеў, што засталося ў Горках ад 120 мільёнаў даляраў, выдаткаваных на правядзенне аднаго з дзяржаўных рытуалаў.

Калі прыбываеш у Горкі, нічога не сведчыць аб тым, што ў любую секунду цябе паглынуць дзіркі ў тратуарах ці заб’е пахіленая ліхтарня, што нахілілася. Наадварот, горацкая чыгуначная станцыя — яна называецца «Пагодзіна» — сустракае ўтульным будынкам вакзала з карцінамі на сценах. Прывакзальная плошча зіхаціць чысцінёю, а шматпакутная тут плітка роўная, пасля года эксплуатацыі на ёй няма «хваляў».

Ходнікі доўгай Вакзальнай вуліцы, якая вядзе ў цэнтр, адгароджаныя ад праезнай часткі высокімі дрэвамі. Ля кожнай лесвіцы пабудаваны пандус. Відаць, яны разлічаныя на маладых бацькоў з каляскамі, для інвалідаў яны завузкія. Платы ўздоўж вуліцы тыповыя, пафарбаваныя ў бэжавы колер — адразу зразумела, што іх паставілі адмыслова да «Дажынак».

Усё выглядае якасна. Аднак калі на скрыжаванні паглядзець убок, то кідаецца ў вочы, што «дзяржаўны» плот сканчаецца праз некалькі метраў. Як і новая дзяржаўная дарога.

«Фатаграфуй, фатаграфуй, дзіцятка!»

У Горках пасля свята працаўнікоў сяла так паўсюль: прыгожа, але варта толькі збочыць...

Неўзабаве прыватны сектар саступае месца панэльным шматпавярховікам. Тыя, што ўздоўж дарогі, свецяцца новай фарбай. Аднак ля дома №30 трактар старанна працуе над траншэяй уздоўж усёй сцяны, з яе вытыркаюцца трубы.

Пасля мільёнаў, якімі «накачалі» Горкі перад «Дажынкамі», любы новы рамонт усяго праз год пасля старога выглядае дзіўна. Таму не зазірнуць за дом было нельга. Двор ветліва сустракае пустазеллем, кучамі будаўнічага друзу і сапраўднай «зоркай» — пачварным люкам каналізацыйнага калодзежа, які вытыркаецца адразу пасярод клумбы.

Не паспела люстэрка фотаапарата вярнуцца на сваё месца, як мяне атачылі бабулькі. «Здымай усё, дзіцятка. Пакажы, што робіцца!» — выкрыквалі яны. Жанчыны наўзахваткі цягнулі то туды, то сюды. «Паглядзі, год таму рамантавалі, а ўсё ўжо лупіцца!» — казала адна з іх. «Паглядзіце, якія жудасныя дзверы ў нашыя падвалы вядуць», — скардзілася другая.

Некаторыя ўхіляліся ад аб’ектыва фотаапарата і адгаворвалі суседку: «Ты ж у газету трапіш! Адыдзіся!» «А я не баюся! — адказвала жанчына. — Чаго мне ўжо баяцца? Вось, глядзіце, колькі смецця, і год як не прыбяруць!» — паказвае яна.

Потым мы адыходзім трошкі ўбок. Жанчына паказвае на два зялёныя кавалкі жалеза, што валяюцца на траве. «Гэта ў нас была стойка, каб выбіваць дываны. Калі рабілі рамонт, іх выкапалі і адкінулі ўбок. Абяцалі, а назад не паставілі».

Аднак асабліва турбуе жанчын адсутнасць тратуараў у двары — на іх месцы бугрыстая перакапаная глеба з каменнем.

Фігавы лісток

Чым даўжэй гуляеш па Горках, тым выразней усведамляеш, што гіганцкія грошы пайшлі на рамонт фасадаў і парадных вуліц: Вакзальнай, Якубоўскага, праспекта Інтэрнацыянальнага, часткі вуліцы Сурганава і вуліцы Мічурына — яна вядзе да горацкага амфітэатра.

Пры гэтым зроблена ўсё цапу-лапу: мэтай асваення бюджэту хутчэй за ўсё было «перажыць свята», а не зручнасць, даўгавечнасць і практычнасць.

На галоўных вуліцах паклалі тактыльную плітку — ля скрыжаванняў, пешаходных пераходаў, на аўтобусных прыпынках. Але, відаць, забыліся, што тактыльная плітка (для інвалідаў па зроку) мусіць ляжаць цягам усяго маршруту.

І нават гэта — усяго фігавы лісток для горада, бо шырокія вуліцы з роўным асфальтам, падфарбаваныя фасады дамоў толькі сарамліва прыкрываюць рэальную сітуацыю: вуліцы, дамы і людзі па-за «фасадамі» не атрымалі ні цэнта з 120-ці мільёнаў.

Калі прайсці па плошчы паміж зіхоткім гмахам будынка адміністрацыі і не менш зіхоткім трохзоркавым гатэлем «Проня», па добрай беларускай традыцыі закаванымі ў люстраное шкло, а потым перад крамай №7, ля якой узімку пад зямлю праваліліся два чалавекі, павярнуць налева, трапляеш на вуліцы, дзе заканчваецца ўсё дажынкавае багацце.

Вуліца Дзяржынскага, якая пачынаецца адразу за будынкам райвыканкама, падобна да любой вясковай вуліцы без ходнікаў і з дзіравым асфальтам. На паралельнай ёй вуліцы Заслонава спробы зрабіць тратуары былі , але поспехам яны не завяршыліся. Нават на «дажынкавых» вуліцах сюд­туд аблупліваецца фарба, пачынае «граць» ці нават правальвацца плітка, ля аднаго з карпусоў сельгасакадэміі зеўрае вялізная дзірка ў новым асфальце. Што казаць пра «недажынкавыя», за якія нават не браліся, і, напэўна, нават не планавалі брацца. У жылых раёнах можна пабачыць сапраўдныя Горкі ў стане, у якім яны перабываюць ужо не адзін дзясятак гадоў.

Быў ды не стаў

Вялікую частку невялікага горада Горкі займае знакамітая сельскагаспадарчая акадэмія з цудоўным батанічным садам і паркам. Гэта сапраўдная дамінінта, якую б можна было выкарыстаць для ператварэння горада ў турыстычную атракцыю...

Ціхая і цяністая вуліца Мічурына прыводзіць да карпусоў сельскагаспадарчай акадэміі і набярэжнай Ніжняй сажалкі. Менавіта тут разгарнулася асноўнае свята. Для гэтага на беразе сажалкі адмыслова пабудавалі вялікі амфітэатр. У ім прадугледжаны нават ліфт, акуратна разам з вінтавымі параднымі лесвіцамі ўбраны ў зашклёную ратонду. На жаль, магчыма, «Дажынкі» і былі адзінымі днямі, калі інвалід ці стары чалавек мог скарыстацца эскалатарам — цяпер дзверы ратонды надзейна замкнёныя, а ўнутры зладзілі сховішча будматэрыялаў.

Ад амфітэатра ў абодва бакі расходзіцца набярэжная. Свежае паветра і ціхае шапаценне лістоты — гэтага месца цяжка не палюбіць. Псуюць агульнае ўражанне ад шпацыру толькі недаробкі: то цагліна вывальваецца, то ў цэнтры роўнай кладкі нестыкоўка па гарызантальным узроўні. Зразумела, рабілі не на стагоддзі, а каб паспець да візіту важнага госця. Ды і каб не «Дажынкі», нават такая набярэжная ў Горках не з’явілася б, але «асадачак застаўся».

На шчасце, сумныя думкі не будуць доўга займаць галаву, бо неўзабаве набярэжная прывядзе да цудоўнага месца, дзе дарожка мусіла працягвацца, але не зрабіла гэтага. Яна не заканчваецца, яна проста недаробленая. Хутчэй за ўсё, першапачаткова было запланавана правесці дарогу вакол усёй сажалкі. Аднак да часу «ч» гэтага зрабіць так і не паспелі, а потым вырашылі кінуць дурное. Так і засталася расчышчаная пляцоўка недабрукаванай, з пакрыўленай агароджай. Нават апалубка засталася на сваіх месцах.

Пасля — зруйнаваная асфальтавая дарожка, з якой лёгка зваліцца проста ў ваду, затым — звычайная сцежка, якая ўпіраецца ў непралазны хмызняк. Насамрэч гэта не так і дрэнна, калі ўлічваць, што грамадскія прыбіральні ў горадзе адсутнічаюць як клас.

На другім беразе сітуацыя тая ж: брукаванка абрываецца пасля чарговага моста, ліхтарныя слупы не да канца закапаныя ў зямлю, саму ж дарогу проста размывае, бо няма ліўнесцёкаў...

Затое з палацам!

Пасля дня ў Горках становіцца зразумела, што яны адрозніваюцца ад любога іншага невялікага беларускага горада толькі 3600 далярамі, якія «атрымаў» кожны гараджанін. Гэтыя грошы не змянілі амаль нічога.

Адкрытыя прасторы ля вуліц, якія маглі трапіць у аб'ектыў дзяржкарэспандэнтаў, аздоблены свежымі дзіцячымі пляцоўкамі і абноўленымі фасадамі. Дзіцячыя пляцоўкі, якім не пашэнціла апынуцца на адкрытым месцы, нават не пафарбавалі. Яны бессаромна ржавеюць.

Пры беглым вонкавым аглядзе відаць, што да «Дажынак» горад сям­там не вельмі якасна «падмазалі». То бок не зрабілі нават таго, чым мусяць пастаянна займацца любыя нармальныя гарадскія ўлады. Пра ніякую татальную рэканструкцыю і рамонт гаворкі ісці нават не можа. Таму пасля візіту ў Горкі асабліва незразумела і сюррэалістычна выглядаюць просьбы рагачоўцаў вярнуць «Дажынкі-2013» ім, і ў той жа час натуральнымі падаюцца сумныя навіны са Жлобіна, які сёлета прымае на сябе дажынкавы ўдар.

Затое ў Горках з'явіўся аграмадны лядовы палац (пры адсутнасці сваёй хакейнай каманды). На ім вісіць новая шыльда дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы. І хоць прадавачка мясцовай крамы запэўніла, што ўзімку людзі на каньках катаюцца, у нейкую прыбытковасць, а разам з тым патрэбу ў падобным аб'екце не верыцца. Калі прыгадаць досвед 180-тысячных Баранавічаў, дзе лядовы палац у першы год сваёй працы аказаўся ў мінусе на 1 мільярд рублёў, зразумела, што ў 33-тысячных Горак ног на цэлы лядовы палац наўрад ці хопіць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?