Сітуацыя ў Сірыі застаецца напружанай. Як перадаюць міжарабскія тэлеканалы, урадавыя войскі працягваюць абстрэл усходніх прыгарадаў сірыйскай сталіцы. Агонь вядзецца з зямлі і з паветра.
Населеныя сунітамі кварталы і вёскі на ўсход ад сталіцы застаюцца апорай паўстанцаў. Хоць партызаны не здолелі атачыць сталіцу, яны трымаюць цэнтр горада, раён, дзе змешчана рэзідэнцыя Башара Асада, у напружанні. З узгоркаў у прыгарадах перыядычна вядзецца абстрэл цэнтра з гарматаў.
У сваю чаргу, часткі, верныя Асаду, наносяць удары па паўстанцаў. Учора ўначы адначасова ў некалькіх прыгарадах Дамаска была ўжыта хімічная зброя. Ракеты ўпалі ў гушчы паўстанцкіх кварталаў. Ахвярамі атакі сталі не менш за 600 чалавек. Целы ахвяраў працягваюць збіраць.