Аляксандр Лукашэнка папярэджвае аб недапушчальнасці няўважлівага стаўлення чыноўнікаў да людзей пры барацьбе з афрыканскай чумой свіней і патрабуе аказваць насельніцтву ўсялякае садзейнічанне.
Пра гэта ён заявіў сёння на нарадзе аб эпізаатычнай сітуацыі ў свінагадоўлі і мерах барацьбы з вірусным захворваннем свіней, перадае БЕЛТА.
«Мяне не столькі турбуе сам працэс гэтай барацьбы, колькі тое, як рэагуе наша насельніцтва на меры, якія прымаюцца органамі ўлады і ветэрынарнымі службамі.
У Адміністрацыі прэзідэнта мы фіксуем колькасць зваротаў грамадзян. Сутнасць іх зводзіцца да таго, што мы часам няўважліва, а часам па-хамску паводзім сябе з людзьмі.
Гэта значыць, мы змагаемся з гэтай заразай, але ў той жа час спараджаем новую праблему — негатыўнае рэагаванне людзей на нашы дзеянні, дзеянні ветэрынарных службаў.
Павінен вас папярэдзіць — гэта недапушчальна», — сказаў Лукашэнка.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?