Дакладна вядома, што загінулі два чалавекі. Яшчэ трое знаходзяцца ў шпіталі ў цяжкім стане, паведамляе AUTO.TUT.BY.

У пачатку пятай раніцы кіроўца аўтамабіля BMW 3-series, рухаючыся з высокай хуткасцю па вуліцы Савецкай у горадзе Мазыр, не справіўся з кіраваннем, машыну занесла направа. Аўтамабіль урэзаўся ў агароджу, затым — у сцяну будынка, пасля чаго машыну выкінула на рэшткі агароджы, — паведамілі AUTO.TUT.BY ў прэс-службе УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама.

У машыне знаходзілася пяць чалавек. Загінулі два пасажыра — дзяўчына і хлопец. Кіроўца і яшчэ двое пасажыраў шпіталізаваны ў цяжкім стане.

На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група, там жа знаходзіцца кіраўніцтва ДАІ. Падрабязнасці здарэння і ўзрост загінуўшых і пацярпелых высвятляюцца.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру