Дажджы прагназуюцца да нядзелі, пахаладае.

У бліжэйшыя суткі, 23 жніўня, у Беларусі чакаецца дажджлівае халаднаватае надвор'е. На большай частцы тэрыторыі пройдуць навальнічныя дажджы, ноччу па паўночнай палове краіны дажджы будуць моцнымі. Раніцай у асобных раёнах згусціцца слабы туман.

Вецер пераменных напрамкаў умераны, пры навальніцах месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе +10 .. +17°С, максімальная днём усяго +15 .. +21°С, толькі па паўднёвым усходзе да +23°С.

Атмасферны ціск ноччу істотна не зменіцца, днём будзе расці.

У наступныя двое сутак, 24-25 жніўня, на тэрыторыі Беларусі захаваецца няўстойлівае надвор'е.

24 жніўня (ў суботу) пераважна па ўсходняй палове краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі дажджы моцныя, у асобных раёнах магчымы навальніцы. Ноччу і раніцай згусціцца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы панізіцца да +7 .. +14°С, дзённай максімум складзе +14 .. +19°С, па паўднёвым захадзе краіны паветра прагрэецца да +22°С.

25 жніўня (ў нядзелю) ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах з навальніцамі. Ноччу і раніцай — слабы туман. Ночы стануць свяжэйшымі на некалькі градусаў, а ў разгар дня слупкі тэрмометраў пакажуць +15 .. +20°С, толькі па поўдні краіны да +22°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?