«Калі нашы суседзі пойдуць на істотную лібералізацыю мытнага рэжыму з Еўрасаюзам, то на рынак Украіны непазьбежна хлынуць вельмі нядрэнныя па якасці і па цане тавары, але гэта прывядзе да таго, што яны будуць выціскаць з украінскага рынку тавары ўкраінскай вытворчасці. Тады краінам Мытнага саюза давядзецца падумаць аб абарончых захадах», — заявіў Пуцін на нарадзе па сацыяльна-эканамічным развіцці Растоўскай вобласці.

Растоў мяжуе з Данбасам — прамысловай базай Украіны.

Ён таксама паведаміў, што Украіна пакуль не збіраецца станавіцца членам ЕС.

Уладзімер Пуцін таксама паведаміў, што падчас тэлефоннай размовы з украінскім прэзідэнтам Віктарам Януковічам яны дамовіліся аб правядзенні дадатковых кансультацый, каб «яшчэ раз прааналізаваць магчымыя пагрозы і зразумець, ці існуюць яны рэальна, і калі так, то што з гэтым рабіць».

На мінулым тыдні расійская мытня ўвяла рэжым ўзмоцненага кантролю прадукцыі ўкраінскіх вытворцаў, якую прэса назвала поўнамаштабнай гандлёвай вайной.

Пасьля дарадца расейскага прэзідэнта Сяргей Глазьеў патлумачыў гэта «прафілактычнымі захадамі, звязанымі з падрыхтоўкай змяненняў рэжыму мытнага адміністравання ў выпадку, калі Украіна падпіша пагадненне аб асацыяцыі з ЕС». Пазней расейская мытня аднавіла «штатны» рэжым пропуску імпарту з Украіны.

Прадстаўнік Еўракамісіі ў Брусэлі назваў такія дзеянні Расіі недапушчальнымі. Тавары з ЕС у кожным разе не змогуць трапляць на тэрыторыю Мытнага саюза, таму што яны будуць праходзіць тыя самыя працэдуры размытнення, што і перад далучэннем Украіны да зоны свабоднага гандлю.

Эксперты тлумачаць пагрозы Масквы жаданнем сарваць еўраінтэграцыю Украіны, якая будзе азначаць канчатковы сыход гэтай краіны з залежнасці ад Расіі.

Беларусь і Казахстан пакуль не далучыліся да аднабаковых мераў Масквы, накіраваных супраць Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?