Мужчынская баскетбольная зборная нашай краіны перамагла эстонцаў у першай гульні паўфіналу кваліфікацыі на
Пачыналася ўсё не вельмі добра — у першай чвэрці беларусы прайгралі 21:25. Але ў наступныя два таймы перахапілі ініцыятыву: 19:12 ды 11:6. Апошняя чвэрць выдалася найбольш нервовай, эстонцы пачалі гуляць з большым імпэтам (25:27), але ліквідаваць адставанне не здолелі.
На жаль, беларускае тэлебачанне не надае патрэбнай увагі гэтаму віду спорту.
Беларускія баскетбалісты гулялі дома. Матч адбываўся ў Магілёве ў спорткомплексе «Алімпіец».
«На жаль, ніхто не чакаў, што мы пройдзем так далёка, таму Палац спорту заняты», — распавёў журналістам напярэдадні гульні галоўны трэнер беларускай баскетбольнай збонай Руслан Байдакоў.
Гульня ў адказ адбудзецца ў нядзелю ў Таліне. Беларусы захоўваюць добрыя шанцы ўпершыню патрапіць на