Брытанскія спецслужбы чатыры дні таму надгледзелі Дэвіда Міранду ў аэрапорце Лондана, таму што ён вёз матэрыялы, перададзеныя амерыканскім дэзерцірам Эдвардам Сноўдэнам. На думку спецслужбаў, гэтыя звесткі ў выпадку апублікавання маглі нанесці шкоду дзяржаўным інтарэсам Брытаніі і паставіць пад пагрозу жыццё людзей. У Міранды былі сканфіскаваныя зашыфраваныя файлы з інфармацыяй.
Міранду затрымалі, калі ён прыляцеў з Берліна. Грынвальд назваў ягоны надгляд спробай застрашыць журналістаў.
На думку назіральнікаў, брытанскі ўрад такім чынам паказаў, што не мае намеру далей мірыцца з анархіяй у пытанні доступу да сакрэтных матэрыялаў.