Ілюстрацыйнае фота.

Ілюстрацыйнае фота.

З вёскі Ведрыч ў Рэчыцкую раённую бальніцу 22 жніўня з агнястрэльным раненнем трапіла 56-гадовая жанчына — шрот трапіў у галаву і грудную клетку.

Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама, жанчыну параніў яе 60-гадовы сусед. Раненні не былі цяжкімі, і жанчына пасля медыцынскай дапамогі ўжо адпушчана з бальніцы.

У міліцыі распавялі абставіны здарэння. Незнаёмы кот панадзіўся да жанчыны душыць яе куранят. Яна папрасіла суседа пры выпадку падстрэліць яго. 22 жніўня да мужчыны прыбегла ўнучка жанчыны і папрасіла хутчэй выйсці са стрэльбай і расстраляць ката, які як раз сядзеў на плоце. Мужчына зарадзіў паляўнічую стрэльбу, стрэліў, але некалькі шроцінаў зрыкашэцілі і трапілі ў тую самую суседку, якая прасіла разабрацца з катом. Яна, дарэчы, у гэты час гаспадарыла на гародзе за плотам.

Мужчына — паляўнічы, мае дакументы на паляўнічую стрэльбу. Але на яго быў складзены пратакол па артыкуле 17.2 КаАП (стральба ў населеным пункце), яму пагражае штраф.

Міліцыя не валодае інфармацыяй пра лёс ката.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?