30 жніўня, а 19.00 у свободнай прасторы «Дом Фішара» па адрасе: пр. Незалежнасці, 84а платформа TALAKA.BY правядзе сацыяльную ролевую гульню «Прынцып Талакі». Усе ахвотныя змогуць акунуцца у атмасферу свабоды рэалізацыі сваіх мэтаў і праектаў. Адбудзецца імпрэза платформы TALAKA.BY, дзе можна будзе даведацца пра сацыяльна значныя праекты і чым платформа TALAKA.BY дапамагае ў іх рэалізацыі. У лёгкай і вясёлай манеры будзе расказана пра
Цягам гульні, усе яе ўдзельнікі распрацуюць сацыяльна значны праект. Удзельнікі змогуць лепей зразумець, чаму падчас супольных дзеянняў заўсёды ёсць людзі, якія дапамогуць любымі сродкамі, а таксама такія, якія могуць «ставіць палкі ў колы». Мерапрыемства можа зацікавіць і тых, хто мае ідэі
30 жніўня ў Доме Фішэра кожны зможа знайсці людзей, блізкіх па духу, паплечнікаў і памагатых, каб зрабіць наш горад і краіну больш лепшымі.Чакаем на Вас!
Талака — гэта старажытнае беларускае слова, якое абазначае супольную працу, добраахвотную ў сваёй аснове. Спрадвеку беларусы талакой секлі лес, збіралі ўраджай, будавалі дамы ды ўзводзілі храмы. А калі справа скончана — талакой і адпачывалі. Talaka.by — гэта сучасны беларускі праект, некамерцыйная платформа, якая дапамагае актыўным людзям у Беларусі рэалізоўваць значныя для грамадства праекты. Асноўны механізм працы — кааперацыя і каардынацыя ўсіх зацікаўленых бакоў.