Сем прадстаўнікоў Рады беларускай інтэлігенцыі падпісалі хадайніцтвы аб вызваленні ксяндза Уладзіслава Лазара (свецкае імя — Уладзімір Лазар). Сёння хадайніцтвы адпраўленыя па пошце ў КДБ.
Як паведамляе
хадайніцтвы падпісалі Анатоль Вярцінскі, Зінаіда Бандарэнка, Лявон Баршчэўскі, Уладзімір Колас, Валерый Фралоў, Аляксей Кароль і Анатоль Гуляеў.Гэтыя людзі гатовы ўзяць на сябе пісьмовае абавязацельства аб тым, што ў выпадку вызвалення ксёндз Лазар «не ўцячэ ад органа крымінальнага пераследу і суда, не будзе супрацьдзейнічаць расследаванню справы ці разгляду яго судом і не будзе займацца злачыннай дзейнасцю».
Члены Рады просяць КДБ азнаёміць затрыманага з іх хадайніцтвамі. Калі згода Лазара будзе атрыманая, яны гатовы даць падпіску аб асабістым паручыцельстве за яго ў адпаведнасці з законам.
Пры разглядзе хадайніцтваў прадстаўнікі інтэлігенцыі просяць «улічыць характар падазрэнняў (ці абвінавачванняў), выстаўленых супраць Лазара, асобу падазронага, яго ўзрост, стан здароўя, род заняткаў, тое, што ён мае пастаяннае месца жыхарства, а таксама тое, што адсутнічаюць даныя пра тое, што ён можа ўцячы ад органаў крымінальнага пераследу ці суда, супрацьдзейнічаць папярэдняму расследаванню крымінальнай справы ці разгляду яе ў судзе».
Нагадаем, пра затрыманне ксяндза стала вядома праз некалькі дзён пасля таго, як Аляксандр Лукашэнка 26 ліпеня паведаміў журналістам: супрацоўнік беларускіх спецслужбаў затрыманы за працу на замежныя дзяржавы. «Мы нядаўна затрымалі аднаго са здраднікаў, які ў спецслужбах служыў і які быў праз прадстаўнікоў каталіцкай царквы звязаны з замежнымі дзяржавамі, і не толькі здаваў інфармацыю, але
29 ліпеня інфармацыю пра затрыманне ксяндза Лазара пацвердзіў прадстаўнік
Ксёндз Уладзіслаў Лазар — грамадзянін Беларусі, вучыўся ў Гродзенскай семінарыі, затым у Польшчы. У красавіку гэтага года быў прызначаны адміністратарам з правамі пробашча парафіі Спаслання Духу Святога ў Барысаве. Раней служыў у Мар’інай Горцы і Рудзенску (Пухавіцкі раён Мінскай вобласці).