Экс-кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года перадае прывітанне «артылерыстам», якія зладзілі феерверк у ягоны дзень нараджэння, піша «Салідарнасць».

Нагадаем, салют над магілёўскай турмой зрабілі дэмакратычныя актывісты, якія такім чынам адзначылі 57-ы дзень нараджэння Статкевіча і нагадалі яму, што ён не забыты.

— Мяне супакойвае, што праблем са здароўем у Міколы зараз няма, — распавяла «Салідарнасці» Марына Адамовіч. — Пасля таго, як я расказала журналістам пра тое, што ён не атрымлівае лістоў, сітуацыя выправілася. Да яго дайшлі каля сотні віншаванняў з днём нараджэння. З тысячы паштовак, адпраўленых у межах кампаніі, якая ладзілася офісам еўрадэпутата Марэка Мігальскага, дайшла толькі адна.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?