28 жніўня актывіста моладзевай арганізацыі «Малады Фронт» Уладзімера Яроменка зноў позвай выклікаюць у суд.

Гэтым разам справа адміністрацыйная.

Яроменка чарговым разам абвінавачваюць у парушэнні адбыцьця прэвэнтыўнага нагляду ( ч. 2, артыкула 24.12 КаАП РБ).

20 жніўня суд Першамайскага раёну Менску асудзіў Яроменка на 3 месяцы арышту, прызнаўшы хлопца вінаватым у парушэньні правілаў прэвэнтыўнага нагляду (арт. 421 Крымінальнага кодэксу). Верагодна, супрацоўнікі крымінальна-выканаўчай інспэкцыі палічылі гэта недастатковым і накіравалі ў суд новыя матэрыялы.

Разгляд адміністрацыйнай справы Яроменка прызначаны на 10 гадзін раніцы 28 жніўня ў судзе Першамайскага раёну сталіцы.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?