Упраўленнем Следчага камітэта па Мінскай вобласці распачата крымінальная справа па факце выбуху ў Смалявіцкім раёне.

Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог, вечарам 22 жніўня з лячэбнай установы паступіла інфармацыя аб шпіталізацыі двух мужчын з тэрмічнымі апёкамі канечнасцей, твару, рознымі асколачнымі раненнямі цела.

У ходзе першапачатковых следчых дзеянняў устаноўлена, што мужчыны атрымалі раненні ў гаражы пры распілоўванні боепрыпаса, у выніку чаго адбыўся выбух.

Следча-аператыўнай групай устанаўліваюцца абставіны здарэння, следчыя дапытваюць сведак, прызначаны судова-медыцынскія і крыміналістычныя экспертызы. На месцы здарэння працуюць следчыя і крыміналісты следчага ўпраўлення УСК па Мінскай вобласці.

Распачата справа па ч. 2 арт. 295 КК (незаконныя дзеянні ў дачыненні боепрыпасаў).
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?