Клуб Нацыянальнай хакейнай лігі «Вашынгтон Кэпіталз» 23 жніўня афіцыйна пацвердзіў падпісанне кантракта з 29-гадовым нападаючым беларускай зборнай Міхаілам Грабоўскім. Пагадненне коштам 3 млн. долараў разлічана на год. Аб яго заключэнні паведаміў напярэдадні сайт НХЛ са спасылкай на СМІ.

«Міхаіл дабавіць хуткасці і агрэсіўнасці нашай камандзе, мы лічым яго выдатным набыццём», — заявіў віцэ-прэзідэнт і генеральны менеджар «Вашынгтона» Джордж Макфі.

У 2006–2008 гадах Грабоўскі выступаў за «Манрэаль», у 2008–2013-м — за «Таронта». У ліпені быў выстаўлены на драфт адмоў з мэтай наступнага выкупу кантракта. У мінулым сезоне прывёў 48 матчаў, у якіх закінуў 9 шайб і зрабіў 7 галявых перадач, атрымаў 24 хвіліны штрафу. Усяго ў НХЛ згуляў 367 сустрэч і набраў 217 ачкоў (94 галы, 123 перадачы).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?