Беларускі прыватны бізнес ў наступнай пяцігодцы павінен вырабляць палову ВУП, заявіў намеснік прэм'ер-міністра Пётр Пракаповіч 23 жніўня ў Дзяржынску на пасяджэнні Савета па развіцці прадпрымальніцтва.

Як паведамляе прэс-служба Саўміна, Пракаповіч адзначыў, што да 2015 года прыватны бізнес будзе ствараць не менш чым 30% ВУП, цяпер доля малога і сярэдняга бізнесу ў ВУП складае больш чым 20%. Віцэ-прэм'ер падкрэсліў, што павелічэнне долі прадпрымальніцтва ў ВУП да 50% не азначае, што будуць скарачацца іншыя формы ўласнасці. Буйныя дзяржаўныя прамысловыя прадпрыемствы таксама будуць развівацца хуткімі тэмпамі. "Мы ідзем у гэтым кірунку, роля малога і сярэдняга бізнесу ў перспектыве будзе толькі павышацца, прыватны сектар павінен быць піянерам пры ўкараненні новых тэхналогій, сучасных метадаў кіравання", — сказаў Пракаповіч. Паводле яго слоў, галоўны паказчык развіцця эканомікі — рост прадукцыйнасці працы. "Па ім, а таксама па аб'ёме выручкі на аднаго занятага ў эканоміцы мы ідзем у графіку, і ён будзе выкананы", — заявіў намеснік прэм'ер-міністра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?