Беларус Антон Пуціла забіў самы прыгожы гол чэмпіяната Расіі — відэа
Футбаліст накруціў двух абаронцаў і брамніка, а пасля пракінуў мяч яшчэ міма двух супернікаў.
Беларускі паўабаронца ніжагародскай «Волгі» Антон Пуціла забіў звышпрыгожы гол у матчы чэмпіяната Расіі супраць грозненскага «Церака».
Футбаліст атрымаў перадачу ад Дзмітрыя Сычова, накруціў двух абаронцаў і брамніка, а пасля пракінуў мяч яшчэ міма двух супернікаў.Яго гол прынёс «Волзе» перамогу з лікам 1–0.
Раней Пуціла гуляў у мінскім Дынама», а таксама нямецкіх «Гамбургу» і «Фрайбургу».
Каментары