РУП «Белтэлекам» плянуе распачаць аказаньне паслугаў доступу ў Інтэрнэт па тэхналёгіі Wi-Fi ў Горадні ад пачатку наступнага году, паведамляе Гарадзенскі блог. У студзені-сакавіку 2008 г. гэтай паслугай можна будзе скарыстацца ў гатэлях «Горадня» і «Беларусь», а таксама на тэрыторыі гарадзенскага чыгуначнага вакзалу. Доступ у Інтэрнэт з дапамогай Wi-Fi на сёньня магчымы ў гатэлях, клюбах і інтэрнэт-кавярнях Менску, на чыгуначным вакзале сталіцы, а таксама на тэрыторыі аэрапорту Менск-2. Праект па стварэньні Wi-Fi-зонаў у Менску знаходзіцца ў распрацоўцы. На сайце tut.by існуе асобная старонка з інфармацыяй пра ўсе месцы карыстаньня паслугай Wi-Fi. Пакуль што інфармацыя абмяжоўваецца сьпісам кропак у Менску.

СП, паводле blog.grodno.net

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0