Як паведамляе РІА Новости, першы віцэ-прэм’ер урада Расійскай Федэрацыі Ігар Шувалаў заявіў журналістам, што ўрэгуляваннем сітуацыі займаюцца профільныя ведамствы.

«Я праінфармаваў старшыню ўрада <…> Цяпер дадзены ўсе неабходныя ўказанні старшынёй урада, працуюць ведамствы, уключаючы Міністэрства замежных спраў», — сказаў Шувалаў.

«Тое, што адбылося сёння, не ўваходзіць ні ў якія рамкі, паколькі, як нам паведамілі і што абсалютна дакладна, — што кіраўнік кампаніі знаходзіўся там па запрашэнні спадара Мясніковіча.

Мы лічым, што гэта досыць дзіўная сітуацыя, калі мець на ўвазе характар нашых узаемаадносін», — заявіў расійскі віцэ-прэм’ер.

«Мы ўважліва сочым за сітуацыяй, якая развіваецца паміж БКК і „Уралкаліем“. Шкада, што яна развіваецца так жорстка», — дадаў Шувалаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?