27 жніўня Вярхоўны суд разглядаў касацыйную скаргу Андрэя Гайдукова і пакінуў прысуд бяз зменаў.

Нагадаем, што 1 ліпеня на закрытым судовым паседжанні Гайдукова прызналі вінаватым у замаху на ўстанаўленне кантактаў з супрацоўнікам замежнай спецслужбы без прыкметаў здрады дзяржаве.

Прысуд быў вынесены на падставе часткі 1-й артыкула 14 і артыкула 356 Крымінальнага кодэкса. Гэты артыкул прадугледжвае крымінальную адказнасць за ўстанаўленне супрацоўніцтва на канфідэнцыйнай аснове са спецслужбай, органам бяспекі ці разведкай замежнай дзяржавы пры адсутнасці прыкметаў здрады дзяржаве.

Праваабаронцы назвалі прысуд Гайдукову неабгрунтаваным і палітычна матываваным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0