У сераду, 28 жніўня, ноччу месцамі, днём у многіх раёнах краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. У начныя і ранішнія гадзіны дзе-нідзе ўтворыцца слабы туман. Вецер усходні ўмераны. Тэмпература паветра: мінімальная ноччу +7 .. +13°С, максімальная днём +15 .. +20°С, па паўднёвым захадзе — да +22°С.

У чацвер, 29 жніўня, у асобных раёнах пройдуць непрацяглыя дажджы. У перадранішнія гадзіны месцамі згусціцца туман. Вецер няўстойлівы слабы. Тэмпература паветра: мінімальная ноччу +6 .. +12°С, максімальная днём +16 .. +23°С.

У пятніцу, 30 жніўня, аблокаў стане менш, пераважна без ападкаў. Толькі месцамі па Гомельскай і Магілёўскай абласцях не выключаны кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах нашай краіны прагназуецца туман. Вецер няўстойлівы слабы. Тэмпература паветра: мінімальная ноччу +6 .. +12°С, максімальная днём +17 .. +24°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?