Адным з сюрпрызаў XX Дня беларускага пісьменства, які пройдзе 1 верасня ў Быхаве (Магілёўская вобласць), будзе ўстанаўленне рэкорду СНД і краін Балтыі па скачках з парашутам і сцягам. Пра гэта паведаміла першы намеснік міністра інфармацыі Лілія Ананіч.
«Свята беларускага пісьменства мае статус нацыянальнага. Уся краіна рыхтуецца да гэтага дня.Мы маем выдатныя дасягненні ў галіне кнігавыдавецтва. Калі летась было выдадзена 11.000 назваў кніг, то толькі за першае паўгоддзе 2013 года мы выдалі ўжо 5.960 найменняў кніг. Гэта гаворыць аб тым, што мы пастаянна развіваемся», — зазначыла Ананіч.
У Быхаве будзе арганізавана шмат пляцовак для разнастайных
Спецыяльна да юбілейнага Дня беларускага пісьменства выпушчаны медаль. Паводле слоў Ананіч, «ён зроблены не з вельмі каштоўных металаў, але ён будзе годнай узнагародай для тых людзей, якія на працягу дваццаці гадоў робяць гэтае свята».
Намеснік старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Валерый Малашка паведаміў, што ў межах святкавання плануецца ўстанавіць рэкорд СНД і краін Балтыі па скачках з парашутам і сцягам.
На выраб такога палатна спатрэбілася тры дні і 450 м тканіны. Важыць самы вялікі беларускі сцяг будзе прыблізна 60 кг.Спартсмен-парашутыст магілёўскага аэраклуба Павел Навіцкі разгорне над Быхавам гіганцкі сцяг Беларусі. Даўжыня палатна складзе 37 м, шырыня 18,5 м, агульная плошча — 684,5 кв. м.
У межах святкавання Дня беларускага пісьменства ў Быхаве запланавана адкрыццё адрэстаўраваных будынкаў кінатэатра і вакзалаў, канцэрты званароў, хораў і зорак беларускай эстрады, міжнародны літаратурны круглы стол «Сугучча: мова і літаратура ў кантэксце