На 45% павышаюцца стаўкі акцызаў на аўтамабільны бензін і на 70% — на дызельнае паліва.
Гэта прадугледжана ўказам № 375 ад 26 жніўня 2013, які сёння афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
Так, згодна з дакументам, стаўка акцызу на бензін з актанавым лікам 95 і вышэй складзе Br1 млн. 785 тыс. 700 за 1 т, на бензін з актанавым лікам ад 91 да 95 — Br2 млн. 238 тыс. 800, з актанавым лікам да 91 — Br2 млн. 539 тыс. 100. Стаўка акцыза на дызельнае паліва ўстаноўлена ў памеры Br1 млн. 686 тыс. 100.
Устаноўленыя стаўкі акцызаў дзейнічаюць да 31 снежня 2013 года.
Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.
0
0
0
0
0
0