27 жніўня ў Гомелі вадзіцель грузавога аўтамабіля «Мерседэс» з прычэпам учыніў наезд на 10-гадовага хлопчыка, які пераходзіў дарогу ў неўстаноўленым месцы ў зоне бачнасці пешаходнага перахода. У момант аварыі дзіця не было пад наглядам бацькоў.

Як паведамілі БелаПАН ва УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама, хлопчык з пераломам носа і траўмай сківіцы шпіталізаваны.

27 жніўня ў Рэчыцкім раёне загінуў вадзіцель аўтамабіля «ВАЗ-2101». Рухаючыся па аўтадарозе Цішкаўка — Галоўкі, ён на закругленні дарогі не справіўся з кіраваннем і з’ехаў у меліярацыйны канал. У выніку 39-гадовы вадзіцель памёр на месцы здарэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?