У мінскім мікрараёне Каменная Горка плануецца пабудаваць мультыплекс.
Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар УП «Кінавідэапракат» Васіль Коктыш.

Паводле яго слоў, «нас актыўна падтрымлівае адміністрацыя Фрунзенскага раёна ў пытанні пабудовы кінатэатра з чатырох ці пяці залаў у Каменнай Горцы на мяжы з Дамброўкай». Пры гэтым ён адзначыў, што ўчастак ад станцыі метро размешчаны «далекавата», але будзе стаянка.

«У сучасных перспектыўных раёнах, калі ёсць інфраструктура, то там кінатэатр можа быць», — лічыць Коктыш. Паводле яго меркавання, у Мінску будзе дастаткова пабудаваць чатыры падобныя кінатэатры.

Коктыш спадзяецца, што

будаўніцтва новага мультыплекса пачнецца ў 2014 годзе.
Пры гэтым ён адзначыў, што кінатэатр «Беларусь» быў пабудаваны за адзін год і восем месяцаў. «Ніхто нам даўжэй будаваць не дазволіць», — падкрэсліў ён.

Коктыш таксама адзначыў, што

ў перспектыве запланавана будаўніцтва новага кінатэатра «Авангард», рэканструкцыя-рэстаўрацыя кінатэатра «Перамога». Рэканструкцыя кінатэатра «Масква» адкладаецца, бо не знойдзены варыянт пераносу з гэтага будынка тэатра-студыі кінаакцёра.
Пакуль запланавана ў лістападзе ўстанавіць у ім лічбавы кінапраектар.

Усяго ў Мінску цяпер працуюць 24 кіназалы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?