З’явілася яшчэ адно паведамленне пра тое, што Рамана разам з бацькам на гэтым тыдні бачылі ў Гомелі. Раней такія ж паведамленні прыходзілі з Мінска і Бабруйска. Але калі яны і былі там, то часова.

Аляксандр Смолеў забраў пяцігадовага сына да сябе на два тыдні ў былой жонкі Святланы ў канцы чэрвеня. Але назад хлопчыка не прывёз і на кантакт не выходзіць. Мужчыну і хлопчыка абвесцілі ў вышук.

Святлана, мама Ромы, лічыць, што былы муж скраў сына. Яна расказвала «НН» пра акалічнасці іх разводу і свае падазрэнні.

Калі нехта ведае месцазнаходжанне Аляксандра Смолева і Рамана, тэлефануйцце ў пашукова-выратавальны атрад «Анёл» на (029) 232-11-11, (029) 677-62-69 альбо ў міліцыю на 102.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?