Па стане на пачатак жніўня ў калгасах Беларусі засталося 3 235 447 свінняў. У параўнанні з пачаткам года гэтая лічба скарацілася на 84 тысячы галоваў.

Зусім не засталося «дзяржаўных» свінняў у наступных раёнах: Ганцавіцкі, Жабінкаўскі, Маларыцкі, Віцебскі, Сенненскі, Брагінскі, Кармянскі, Лельчыцкі, Лоеўскі, Кастрычніцкі, Хойніцкі, Бялыніцкі, Крычаўскі.
А вось на Івацэвіччыне яшчэ лічацца жывымі ўсяго 15 свінняў.

У пералічаным спісе шмат рэгіёнаў, дзе былі знойдзеныя праявы афрыканскай чумы.

Напрыклад, у калгасах зачышчаных Віцебскага і Сенненскага раёнаў яшчэ год таму было амаль 50 тысяч свінняў. Усіх іх давялося забіць
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?