Пра гэта сёння паведаміў журналістам намеснік прэм’ер -міністра Анатоль Тозік.

«Урад прапануе павысіць з 1 верасня тарыфную стаўку першага разраду настолькі, наколькі гэта дазваляе бюджэт. Праект дакумента знаходзіцца на ўзгадненні ў кіраўніка дзяржавы», — адзначыў віцэ -прэм’ер.

Вераснёўскае павышэнне тарыфнай стаўкі першага разраду стане трэцім у гэтым годзе. Так, з мэтай павышэння ўзроўню заработнай платы работнікаў бюджэтных арганізацый і частковай кампенсацыі выдаткаў, выкліканых ростам індэкса спажывецкіх цэн, яна павысілася з 1 студзеня з Br225 тыс. да Br240 тыс. З 1 красавіка яна была ўстаноўлена ў памеры Br250 тыс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?