«Маё жыццё, крах і ўваскрошанне СССР» — па-беларуску выйшла з друку ў Вільні кніга Станіслава Шушкевіча. Гэта перапрацаваны і дапоўнены беларускамоўны варыянт першага расейскамоўнага выдання, якое з’явілася ў маскоўскім выдавецтве «РосПЭн» у снежні 2012 года.

Станіслаў Шушкевіч кажа, што адпачатку хацеў пісаць свае ўспаміны па-беларуску і тут іх выдаваць: «У Беларусі ніхто б яе не выдаў. Тут адзін выдавец хацеў спачатку выдаць, калі ў мяне быў яшчэ рукапіс, але праз два дні ён сказаў, як яму растлумачылі, што гэта будзе апошняя кніга, якая выйдзе ў яго выдавецтве. Таму я выдаў гэтую кнігу ў Вільні. Хоць я яе сам набраў — пераважна гэта была мая ўласная праца, нават вёрстка. Пасля ўжо ўсё крышку падправілі. Таму значыцца, што кніга тутэйшая — беларуская, менская».

Кніга пазіцыянуецца як палітычная аўтабіяграфія, спалучаная з ацэнкай і аналізам значных падзеяў, удзельнікам ці сведкам якіх быў аўтар.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?