Першы сакратар пасольства Расіі ў Беларусі Гаўрыіл Мамантаў сёння сустрэўся ў СІЗА КДБ з арыштаваным гендырэктарам «Уралкалія» Уладзіславам Баўмгертнерам.
Па выхадзе з КДБ дыпламат зрабіў заяву для прэсы.

«Самаадчуванне ў Баўгертнера нармальнае.

Скаргаў на ўтрымання няма. Адносіны да яго карэктныя, ніякіх сведчанняў аб прыніжэннях не было.

Прасіў перадаць маме, што адчувае сябе добра.

Мы дамовіліся, што хаця б раз у тыдзень да яго будуць дапускаць адвакат. Бо пакуль што адвакат быў дапушчаны толькі пры затрыманні ў аэрапорце і на допытах.

Зараз вырашаем пытанне аб перадачы ў камеру тэлевізара. Пакуль што ў яго не было ніякага доступу да СМІ. Мы расказалі аб рэзанансе гэтай справы.

Наколькі мы зразумелі ў камеры ён знаходзіцца адзін.
Ён прасіў перадаць кнігу „Анну Карэніну“, што і зрабілі. Ён таксама мае права карыстацца турэмнай бібліятэкай, таксама былі перададзеныя яблыкі і вада», — сказаў Гаўрыіл Мамантаў.
На пытанні датычныя крымінальнай справы расійскі дыпламат не адказваў, кажучы, што не мае права каментаваць.

***

30 жніўня супрацоўнікі пасольства Расіі сустрэліся ў СІЗА КДБ з гендырэктарам «Уралкалія» Уладзіславам Баўмгертнерам, арыштаваным у Беларусі ў панядзелак.

Як паведамляе БелаПАН са спасылкай адвакатаў Баўмгертнера, абвінавачанне яму было прад’яўлена толькі 29 жніўня.

Гэтыя звесткі разыходзяцца з афіцыйнай інфармацыяй Следчага камітэта (СК) Беларусі, які паведаміў аб прад’яўленні Баўмгертнеру абвінавачання яшчэ 26 жніўня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?