Супрацоўнікі КДБ катэгарычна забаранялі браць у кадр нават фрагмент будынка Камітэта і яго супрацоўнікаў.
Фантаны запрацавалі як толькі дыпламат пачаў гаварыць.
Адзін з фотакарэспандэнтаў, які асвятляў сустрэчу сакратара пасольства Расіі ў Беларусі Гаўрыіла Мамантава з прэсай, расказаў наступнае.
Супрацоўнікі КДБ катэгарычна забаранялі браць у кадр нават фрагмент будынка Камітэта і яго супрацоўнікаў, Пры гэтым яны абяцалі непрыемнасці тым, хто гэта зробіць.
Таму кропку інтэрв'ю расійскага дыпламата выбралі за помнікам Дзяржынскаму, на фоне фантанаў, якія запрацавалі акурат у момант пачатку гутаркі.