Кадр з кліпа на песню «Месяц».

Кадр з кліпа на песню «Месяц».

«Нарэшце!» — уздыхнуў хтосьці з аптымістаў. «Дык там жа старыя песні спрэс будуць!» — выгукнуў калега-песіміст. І падлічыў, што ў гурту толькі 10 песень на беларускай мове. «Гэта з 59 на апошніх пяці альбомах!» Толькі дзве кампазіцыі будуць новыя.

Мала ці многа? Колькі ёсць. Але ці варта папракаць гурт? Так, большасць песень у рэпертуары расійскамоўныя. Канцэрты ў Беларусі, калі і яшчэ можна было тут адыграць, былі рэдкасцю — экспартны для Расіі гурт. Але, выхад гэтага альбома стане пазітыўным момантам.

На леташніх канцэртах у Мінску і Гомелі расійскія панкі з «Пургена» перапелі беларускамоўную «Belarus Freedom». У кагосьці чытаў, што на канцэртах «Ляпісаў» расійцы падпяваюць беларускамоўныя песні.

А выхад цэлага альбома на беларускай мове павінен спарадзіць большы інтарэс расійцаў да нашай мовы.

Хай і бяздумнае ўзнаўленне не заўсёды зразумелых для іх слоў песень на канцэртах. Але гэта пакажа усходнім суседзям, што ў беларусаў свая мова, адрозная ад іхняй. А галоўнае, яна не мёртвая.

І новы кліп на беларускамоўную песню «Месяц», які гурт толькі адзняў, будзе транслявацца па расійскіх каналах.

Віват, «Ляпісы» — абеларусіцелі Расіі!
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?