Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін накіраваў Аляксандру Лукашэнку тэлеграму з віншаваннем да дня нараджэння. Пра гэта паведамляе інфармагенцтва Русская служба новостей са спасылкай на
«Існуе звычайная пратакольная практыка, у адпаведнасці з якой прэзідэнт віншуе сваіх калегаў у іншых краінах. Віншавальная тэлеграма была накіраваная», — сказаў Пяскоў. Пры гэтым суразмоўца РСН не ўдакладніў, калі менавіта віншаванне было адпраўлена.
Як раней паведамляў БелаПАН, прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч таксама павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з днём нараджэння. Януковіч пажадаў свайму беларускаму калегу «моцнага здароўя, жыццёвай энергіі і поспехаў у дзяржаўнай дзейнасці на карысць беларускага народа».
«Упэўнены, што ўзаемаразуменне, добрасуседства і канструктыўны дыялог будуць нязменным складнікам пашырэння
30 жніўня Лукашэнку споўнілася 59 гадоў.